|
Гісторыю каманды, пэўна, трэба весьці ад таго дня, калі я вырашыў, што кантакт-ліст маёй ICQ занадта малы, і пачаў дадаваць у яго больш-менш знаёмых мне людзей. Большасьць нумароў я, натуральна, браў з форума СХваткі. Дні праз тры, праглядаючы свае ICQ-кантакты, я пабачыў невядомага мне чалавека пад нікам Gel. Зразумейце мяне правільна: я ніколі не скардзіўся на памяць, маразмам да таго часу (ды й зараз) не абцяжараны, але ў той момант я пачаў "тармозіць" - ведаю, што чалавек мне знаёмы (інакш бы не дадаваў у сьпіс кантактаў), а што за ён - ня памятаю. На маё пытаньне: "А ты хто? Я цябе дадаў у кантакты, а хто ты - забыўся...:(", - мне прыйшоў вялікі смайл (прыблізна - такі :) і адказ: "Antik". Вось адразу ўсё стала на свае мейсцы. Перакінуўшыся парай-другою дзяжурных словаў, мы завялі гутарку пра музыку, надвор'е ну й, натуральна, пра СХватку. Можа ў той дзень, а можа пазьней я прызнаўся ў сакрамэнтальным жаданьні - жаданьні стварыць гульню ВЛ. Апынулася, што й чальцы каманды IQ-13 таксама былі б ня супраць напісаць чаго-небудзь. Так, напрыканцы жніўня 2004 г. мы й сабраліся на плітах каля амбасады Чэскае Рэспублікі, каб папіць піва й абмеркаваць нашую будучую гульню. (Тут трэба зрабіць невялікае лірычнае адступленьне й патлумачыць - адкуль агулам зьявілася ідэя стварыць гульню. Дык вось: да моманту нашае першае ICQ-размовы і каманда Try Charapahi, і каманда IQ-13 ужо амаль год ігралі ў СХватку. Мы паспрабавалі ігралі й у гульні ПЛ, і, натуральна, у гульні ВЛ у складзе розных камандаў (Первая Лига, Freedom, Iks_team, Viruz), але душа прагнула чагосьці свайго, на нейкія моманты гульні мы мелі свой погляд і хацелі прапанаваць іх іншым). Вось так паціху-пакрыху мы зьбіраліся, штосьці абмяркоўвалі, штосьці вырашалі і нейк вырашылі: а ці не стварыць нам сваю каманду Вышэйшай Лігі СХваткі? Сказана - зроблена: праз колькі дзён быў зарэгістраваны камандны логін і мы пачалі рыхтавацца да нашай першай каманднай гульні. На нейкім этапе да нас вырашыла далучыцца й каманда КГБ, якая й стала тым трэцім кітом, на якіх вырасла новая каманда ВЛ СХваткі. Нарэшце, 18 сьнежня 2004 г. адбылася нашая гульня, якая выклікала шмат спрэчкаў сярод СХ-піплоў. Першая перамога прыйшла для нас знянацку, але была вельмі доўгачаканай: мы радваліся ёй як малыя дзеці елцы на Каляды. На цяперашні момант "Дети подземелий" гэта:
І гэта шчэ ня ўсё: згодна дыплёму ад 25.06.2005 г., каманда "Дети подземелий" зьяўляецца "СХ-Надзеяй"! pryvid, капітан. |